Энергія

From Rival Regions Wiki
Jump to: navigation, search
This page is a translated version of the page Energy and the translation is 100% complete.

Other languages:
العربية • ‎azərbaycanca • ‎Беларуская • ‎bosanski • ‎Čeština • ‎Deutsch • ‎English • ‎Español • ‎français • ‎हिन्दी • ‎Հայերեն • ‎Bahasa Indonesia • ‎Italiano • ‎Ligure • ‎Lietuvių • ‎Polski • ‎Português • ‎Português do Brasil • ‎Română • ‎Русский • ‎slovenčina • ‎slovenščina • ‎Shqip • ‎српски / srpski • ‎svenska • ‎Türkçe • ‎Українська • ‎中文

Энергія ў Rival Regions выкарыстоўваецца на працы або ў вайне.

Энергія можа быць адноўлена натуральным чынам, з цягам часу, або адзін раз кожныя 10 хвілін з выкарыстаннем Энергетычных напояў.

Натуральны спосаб аднаўлення

Чым больш ў вашай вобласці Індэкс здароўя, тым хутчэй ваша энергія аднаўляе.

Індэкс здароўя Энергія Час паміж прыбаўкамі Агульная колькасць энергіі ў гадзіну
1-5 7 Э 10 хв 42 Э
6 8 Э 10 хв 48 Э
7 9 Э 10 хв 54 Э
8 10 Э 10 хв 60 Э
9 11 Э 10 хв 66 Э
10 12 Э 10 хв 72 Э
11 16 Э 10 хв 96 Э

Радыёактыўнае забруджванне

Радыёактыўнае забруджванне адбываецца ў рэгіёне, калі ядзерная зброя выкарыстоўваецца ў гэтай ці бліжэйшай вобласці. Гэта значна зніжае хуткасць натуральнага аднаўлення энергіі. Вы можаце ачысціць любую вобласць забруджвання праз старонку рэгіёну і з дапамогай Антырадына або праз выдачу закона.

Заўвага: радыёактыўнае забруджванне любога рэгіёну ўяўляе сабой суму ўласнага забруджвання, выкліканага прымяненнем ядзернай зброі ў гэтым рэгіёне, а таксама ўскоснае, выкліканае выкарыстаннем ядзернай зброі ў іншых бліжэйшых рэгіёнах.

Карта з абраным фільтрам радыеактыўнага заражэння

Энергетычныя напоі

Акрамя натуральнага спосабу аднаўлення энергіі вы можаце папоўніць яе з дапамогай энергетычных напояў, якія вы можаце стварыць на складзе за золата. Вы можаце выкарыстоўваць Энергетычныя напоі толькі адзін раз у 10 хвілін. Вы ўбачыце зваротны адлік пасля папаўнення энергіі.

Зніжэнне затрат Энергіі

Каб знізіць затраты энергіі ў войнах і працы вы павінны абнавіць вашу трываласць. Вы можаце прачытаць пра вашыя навыкі тут.

Кожны гулец можа атрымаць медаль за ваенныя дзеянні кожную гадзіну і накіраваць войскі на вайну без якіх-небудзь выдаткаў энергіі.

Чырвоны абразок кажа пра тое што ў гэтай гадзіне вы яшчэ можаце атрымаць Медаль за ваенныя дзеянні і адправіць войскі, не затрачваючы Энергію